6 сакавіка на Гарадзеншчыне будзе да +10
Сёння днём паветра ў Гродне прагрэецца да +3…+5ºС, па вобласці – +1…+6 ºС, без ападкаў.
6 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер паўднёва-заходні 6-11, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, днём +2…+7°С, месцамі да +10°С.
7 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, уначы і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с.
Уначы -3…+2°С, днём +2…+7°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 8 сакавіка ў Гродне пройдзе мокры снег, дождж, месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Тэмпература паветра ад -3…+2°С уначы да 0…+5°С днём.
9 сакавіка па вобласці прагназуюцца чароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, туман, слабы галалёд.
Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, днём 0…+5°С.
10 сакавіка пераважна без ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца, уначы -4…-9°С, днём 0…+5°С.
Здымак http://santesa.blogspot.com