Гродзенскі заапарк запрашае на масленіцу

|

У праграме – тэатралізаванае прадстаўленне, гульні, конкурсы, спаборніцтвы.

 

Загадчыца навукова-асветніцкага сектара Алена Пятрова:

 

Невялікі канцэрт зладзіць ансамбль “Вясёлыя ноткі” СШ №2, тэатралізаванае прадстаўленне падрыхтуюць супрацоўнікі заапарку.

Самі зробім таксама пудзіла Масленіцы, якое традыцыйна скормім нашым жывёлам.

 

Пудзілам з сена, садавіны і гародніны на радасць наведнікам паласуюцца які і вярблюды.

На час свята адкрыецца сезон катання на запрэжаным у вазок восліку.

Гэта будзе забава для самых маленькіх удзельнікаў свята – 3-4-гадовых дзетак.

 

Катанні будуць бясплатнымі, а за ўваходны квіток давядзецца заплаціць усім.

 

Свята “Сустракаем вясну!” у гродзенскім заапарку распачнецца ў 12.30.

 

Здымак http://www.grodnozoo.by