Анімацыйная выстава “Чэскі кроцік” адкрыецца ў Гродне

|

Прыдумаў і намаляваў незабыўнага кроціка чэскі мастак і пісьменнік Здэнэк Мілер.

 

7 сакавіка ў Гродзенскай выставачнай зале адкрыецца выстава ілюстрацый, прадстаўленых дачкой стваральніка знакамітага персанажа Катаржынай Мілер.

Арганізатары выставы – пасольства Чэхіі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва.

 

 

На вернісажы наведнікаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і дэманстрацыя мультфільмаў.

 

Адкрыццё выставы – у 16 гадзін.

 

Усяго ёсць 60 серый мультфільма, але ў архіве шмат невыкарыстаных ілюстрацый, таму, магчыма, гледачы яшчэ ўбачацьновыя прыгоды нястомнага кроціка.