Транспамежная праграма – супраць атлушчэння жыхароў Ашмян
Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча-Україна-Беларусь” прайшоў працэдуру ухвалення ў Саўміне Беларусі.
Асноўныя сродкі праекта будуць накіраваныя на ўзвядзенне спартовых аб’ектаў у Ашмянскім раёне і Пжэбродзе (Польшча).
З 1 мільёна 674 тысяч еўра, на фінансаванне беларускай часткі пойдзе больш за 615 тысяч еўра.
10% выдаткаў возьме на сябе мясцовы выканкам.
У Ашмянах сродкі пойдуць на будаўніцтва летняга стадыёна.
Цягам 2 гадоў адкрыты стадыён з трыбунамі на 500 месцаў будзе гатовы.
Праект прадугледжвае футбольнае поле, бегавыя дарожкі, зону для кідання ядра і іншае.
На сёння гарадскога стадыёна ў Ашмянах няма.
Транспамежны праект прадугледжвае таксама арганізацыю спартовых і культурніцкіх мерапрыемстваў, якія павінны будуць прыцягнуць увагу насельніцтва да спорта і фізічнай культуры.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://15portal.ru