Конкурс “Будзь у Трэцім!”: падводзім вынікі
Конкурс, мэта якога – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў, другі год запар ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.
Праграма цырымоніі ўзнагароджвання абяцае быць насычанай!
Кожны канкурсант будзе мець магчымасць расказаць пра сябе, пераможцы атрымаюць ўзнагароды і каштоўныя прызы, а на дэсерт – выступ гарадзенскага гурта “Людзі на балоце”!
Конкурс праводзіцца ў 7 намінацыях:
1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны
2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя
3. Дабрачыннасць
4. Інтэрнэт-прарыў года
5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці
6. Валанцёр года
7. Лепшы творчы праект
Сёлета пераможаў конкурсу па кожнай намінацыі вызначалі інтэрнэт-карыстальнікі і прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прызнаныя эксперты з Беларусі, Польшчы і Украіны.
Пра месца і час правядзення цырымоніі ўзнагароджання арганізатары паведамяць пазней.
Сачыце за навінамі!