Пародзістых котак можна будзе ўбачыць на выходных

|

Для простых наведвальнікаў выстава будзе працаваць два дні з 10 да 17 гадзін. Уваход платны. Квіток для дарослых – 25 000,  для дзяцей – 15 000, а вось дашкольнікі змогуць паглядзець на котак бясплатна.

 

 – Выстава будзе арганізавана згодна з правіламі Сусветнай кацінай федэрацыі WCF – World Cat Federation, – кажа прадстаўніца феліналагічнага грамадскага аб’яднання “Мистер Кот” па Гродна і Гродзенскай вобласці Кацярына Караваева. – На дадзены момант у гэтай федэрацыі больш за 540 клубаў ва ўсім свеце. Іх колькасць толькі расце. Усе арганізацыі, што ўваходзяць ў яе склад – незалежныя ў сваёй працы, аднак прытрымліваюцца адзіных стандартаў парод і правілаў ў сваёй выставачнай працы.

 

У выставе будуць прымаць удзел не толькі прафесійныя коткі, што маюць дакументы аб паходжанні, але і простыя хатнія пародзістыя.

 

Падчас мерапрыемста спецыяльна запрошанныя суддзі з Расіі будуць вызначаць найлепшых прадстаўнікоў розных парод. Арганізатары кажуць, што ўбачыць можна будзе нават рэдкія пароды котак, якія ў нас яшчэ не вельмі распаўсюджаны.

 

Для гледачоў асабліва цікавымі стануць рынгі – параўнанне жывёл розных парод, якія будуць праходзіць у суботу на працягу ўсяго дня, а таксама “Бэсты” – фіналы выставы, на якіх выбіраюць лепшых сярод лепшых. У суботу яны пачнуцца ў 16.00, а ў нядзелю ў 17.00.

 

Здымак ourkoshki.ru