Хашчавацкі распавядзе гарадзенцам пра “прамыўку мазгоў”

|

Асновай матэрыялу служыць вайна ў Грузіі ў 2008 годзе, аднак рэжысёр аперуе ў больш шырокім геапалітычным спектры, успамінаючы і 1991 год у Вільні, і гісторыю Бронзавага салдата, украінска-расійскія супярэчнасці.

 

Як кажа сам аўтар, ён хацеў зразумець, “як расійскае грамадства дайшло да неразумнага аўтарытарызму”.

 

Пасля паказу гледачы змогуць уступіць у дыскусію, а для таго, каб дыскусія была шматбаковай, сабе ў дапамогу Юры Хашчавацкі паклікаў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

 

Прагляд адбудзецца 17 сакавіка па адрасе Будзённага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 16.00.

 

Здымак new.ucpb.org