Калі на “Гродна Азот” здарыцца аварыя…

|

Міжнародная працоўная група па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне рэгіянальнага патэнцыяла па папярэджанні і рэагаванні на хімічныя аварыі з пагрозай транспамежных наступстваў у рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва” будзе працаваць цягам двух дзён.

Кіраўнікі службаў МНС трох краін сустрэнуцца, каб падрыхтаваць правядзенне аператыўна-тактычных вучэнняў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія могуць быць небяспечнымі для краін-суседзяў.

Падрабязна будуць разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння пры ліквідацыі наступстваў магчымай надзвычайнай сітуацыі на чыгуначнай станцыі Парэчча, а таксама дзеянні пры ліквідацыі аварый звязаных з выкідам аміяка на прадпрыемстве “Гродна Азот”.

Паводле БелТА