Гродзенскія праваахоўнікі канфіскавалі 15 тысяч кілаграмаў маку

|

Груз быў увезены без парушэнняў, аднак утрыманне макавай саломкі перавысіла норму, паведамляе  uvd.grodno.by.

 

АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Гродна ініцыяваў дадатковую экспертызу насення, па выніках якой выдадзены Гродзенскім філіялам “Дзяржаўнай хлебнай інспекцыі” сэртыфікат адпаведнасці ануляваны.

 

Уся партыя маку коштам амаль у паўтары мільёны беларускіх рублёў затрыманая.

Паводле рашэння суда, яе, хутчэй за ўсё, знішчаць.

У дачыненні дырэктара беларускай фірмы, якой прызначаўся мак, складзены адміністратыўны пратакол.

 

Гродзенскія праваахоўнікі лічаць мэтазгодным прыраўняць насенне маку да наркотыкаў.

Паводле намесніка начальніка ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Мянько, у апошнія 2-3 гады опіумныя наркаманы пачалі масава вырабляць наркотык з насення маку – макавую саломку здабыць цяжэй.

 

Дзеля таго, каб абмежаваць увоз у краіну неачышчанага маку, гродзенскія праваахоўнікі прапануюць правяраць кожную партыю маку на наяўнасць прымешкаў і спыняць “брудныя” партыі.

 

Здымак http://9tv.ru