Некалькі дзесяткаў гарадзенцаў змогуць зрабіць бясплатную флюараграфію

|

З 10 да 12 гадзін нізкадозавы лічбавы рэнтгенаграфічны апарат “Пульмаскан-760” будзе працаваць каля кінатэатра “Космас”.

Тут жа можна будзе змерыць артэрыяльны ціск.

 

Бясплатна прайсці абследаванне органаў грудной клеткі на “Пульмаскане” і арымаць кансультацыю ўрача можна будзе таксама ў паліклінічным аддзяленні на вуліцы Кірава, 14.

Паслуга будзе даступная 21 сакавіка з 13 да 16 гадзін.

 

У гэты ж дзень з 11 да 13 гадзін на пытанні па тэлефоне 74-61-93 адкажа загадчыца аддзялення Галіна Дзюрдзь, а 22 сакавіка – галоўны ўрач абласнога клінічнага цэнтра “Фтызіятрыя” Валянціна Калач (тэл. 43-33-57).

 

У Гродзенскай вобласці паказчых захворвання на сухоты ў 2012 годзе склаў 41 на 100 тысяч насельніцтва і практычна не змяняецца з 1994 года (42,2).

Найбольш у Беларусі на сухоты хварэюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

 

Сусветны дзень барацьбы з сухотамі адзначаецца ў дзень, калі ў 1882 годзе нямецкі мікрабіёлаг Роберт Кох абвясціў аб адкрыцці ўзбуджальніка хваробы.

У 1905 годзе за гэтае адкрыццё Кох атрымаў Нобелеўскую прэмію.

 

Штогод ад сухотаў на зямлі памірае 1,6 мільёна чалавек.