Алесь Чобат атрымаў 1 групу інваліднасці
Алесь Чобат страціў зрок у канцы студзеня, з 10 лютага праходзіў лячэнне ў спецыялізаваным цэнтры пра 10-ай мінскай бальніцы, яму рабілі мноства працэдур, аперацыю.
Лячэнне яшчэ не скончанае, наступная аперацыя прызначаная на канец красавіка, але ў самым лепшым выпадку дактары змогуць вярнуць Чобату толькі прадметны зрок, які дазволіць яму арыентавацца ў прасторы.
Учора паэта выпісалі са шпіталя.
Месяц да аперацыі ён правядзе дома ў Скідзелі.
Увесь гэты час ім апякуецца паэтка Данута Бічэль:
– Я вельмі ўсцешаная, што Чобату далі першую групу інваліднасці, гэта значыць, што ў яго будзе пенсія, грошы на жыццё.
Учора завезлі яго ў Скідаль. Там ён жыве разам з старым бацькам, суседка ўзялася дапамагаць, будзе закапваць вочы.
А я ў Гродне буду афармляць яму пенсію.
Дактары робяць усё, што могуць.
Алесь Чобат – моцны чалавек, прывыкне да сваёй сітуацыі, думаю, будзе яшчэ пісаць вершы.