Гарадзенцы абіраюць айчынную вопратку і абутак, але імпартныя тэлевізары і парфуму
За студзень-люты рознічны таваразварот у вобласці дасягнуў 3 799,6 мільярда альбо 119,9% у параўнанні з студзенем-лютым 2012 года.
Больш за 80% сярод рэалізаваных гандлёвымі арганізацыямі – тавары беларускай вытворчасці.
Жыхары Гарадзенскай вобласці аддаюць перавагу беларускім прадуктам, напоям і цыгарэтам (іх доля – 86,6%).
Сярод прамысловых тавараў доля беларускіх складае 71,7%.
Гэта верхняя вопратка, трыкатаж, панчохі, шкарпэткі, абутак. Нгайчасцей выбіраюць беларускія лядоўні і маразільныя камеры, пральныя машыны.
Асноўная доля імпартных тавараў – сярод рэалізаваных тэлевізараў, фармацэўтычных вырабаў, сінтэтычных мыйных сродкаў, парфюмерыі.
Сёлета жыхары рэгіёна часцей сталі карыстацца паслугамі ўстановаў грамадскага харчавання.
Тут таваразварот у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году павялічыўся на 8,8% і склаў 156,6 мільярда рублёў.
Асноўная доля прыбытку – у прыватных кавярняў і рэстаранаў.
Паводле http://belta.by
Здымак http://nabchelni.bezformata.ru