Абвешчана штармавое папярэджанне найвышэйшай ступені небяспекі
У першай палове дня снегу на большай частцы тэрыторыі вобласці не было, і да гэтай пары ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі сітуацыя, паводле ДАІ, застаецца адносна стабільнай.
Таму Упраўленне ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў рэкамендавала кіроўцам, што ўязджаюць у Беларусь з боку Гродна, не пакідаць тэрыторыю вобласці.
ДАІ звяртаецца да транзітных кіроўцаў з просьбай спыніцца на ноч у Гродне, дзе няма затораў.
Жыхарам рэгіёна таксама рэкамендавана не пакідаць тэрыторыі вобласці: вялікая верагоднасць, што ноч ім давядзецца правесці на занесенай снегам трасе.
На адкрытых участках трас магчыма апракідванне аўтамабіляў.
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, у 14.50 паступіла інфармацыя пра першы ў вобласці абрыў лініі электраперадач.
У Слонімскім раёне без электрычнасці застаюцца ўжо 14 населеных пунктаў.
З-за надзвычайных умоваў надвор’я ў школахгорада 16 сакавіка адмененыя заняткі і факультатывы.
Выратавальнікі просяць гарадзенцаў вызваліць ад непатрэбных рэчаў балконы.
Яшчэ адна парада ад ДАІ, – не ставіць машыны пад дрэвамі і ў месцах, дзе з дахаў можа абрынуцца снег і лёд.
Паводле http://auto.tut.by , http://gaigrodno.by
Здымак з архіву “Твайго стылю”