Сем культавых будынкаў Гарадзеншчыны атрымалі статус помнікаў архітэктуры

|

У дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны дадаліся шэсць цэркваў Слонімскага раёна і касцёл у вёсцы Ваверка (Лідскі раён).

 

Гэта:

-Царква Крыжаўздвіжанская. Перш. пал. ХІХ ст. з в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Царква Святога Іллі.  Перш. пал. ХІХ ст. з в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Царква Раства Багародзіцы. Перш. пал. ХІХ ст. з в. Міжэвічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Царква Святога Георгія. Сяр. ХІХ ст. з в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Царква Святой Параскевы Пятніцы (на здымку). Пач. ХІХ ст. з в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Царква Святога Іллі. Перш. пал. ХІХ ст. з в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

-Касцёл Перамянення Панскага 1932 г. з в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

 

Дадзеныя цэрквы размешчаны у паўднёва-ўсходняй частцы Слонімскага раёна.

Узведзены практычна ў адзін храналагічны перыяд, з пачатку да сярэдзіны ХІХ ст. з дрэва.

Уяўляюць сабой храмы базілікальнага тыпу, аднанефавыя, падоўжана-восевай кампазіцыі, аднаапсідныя. У архітэктурным вобліку цэркваў спалучаецца народная традыцыя і рысы прафесійных архітэктурных стыляў – барока і каласіцызму.

 

Унікальная архітэктура вышэйпералічаных цэркваў, знаходжанне іх практычна ў адной частцы Слонімскага р-на, удалая прывязка аб’ектаў да навакольных пабудоў і акаляючага ланшафту, што робіць іх архітэктурнымі дамінантамі гістарычных частак вясковых паселішчаў, у якіх яны пабудаваны

 

Касцёл у в. Ваверка – прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якой спалучалія рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання сваеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.