Сіноптыкі зноў прагназуюць працяглы снег, завірухі і ўзмацненне маразоў
У бліжэйшую ноч у рэгіёне будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ў Гродне -8…-10ºС, па вобласці -7…-12ºС, месцамі да -15 ºС.
Днём 19 сакавіка – воблачна, працяглы снег, завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер усходні, 5-10 м/с, парывы да 15-18 м/с.
20 сакавіка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е,часам снег, мокры снег, слабая завіруха. Парывы ветра да 14 м/с.
Тэмпература паветра ад -2…-7°С уначы да -2…+3°С днём.
21 сакавіка кароткачасовы снег пройдзе месцамі, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер усходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -5…-10°С, днём -2…+3°С.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету” 22 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці зноў пройдзе снег, месцамі завірухі.
Тэмпература паветра цягам сутак -3…-8°С, уначы па поўначы да -10°С.
23, 24 сакавіка пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -13…-18°С, месцамі да -20°С, днём -6…-11°С.
Здымак photosight.ru