Гарадзенцы спрабуюць патрапіць на Казанціп

|

Нагадаем, што Жоўты чамадан – нацыянальны сімвал рэспублікі “Каzантип” і дае права бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Z. Кажучы простымі словамі – з гэтым атрыбутам на фестываль можна трапіць зусім бясплатна.

 

Для рэгістрацыі Жоўтага чамадана неабходна прайсці гульню на сайце фэста, выслаць чатыры здымкі валізкі і верыць у цуды. Цікава, што тыя, хто атрымаў магчымасць бясплатна трапіць на фестываль, абавязаны знаходзіцца пастаянна са сваім чамаданам! Хіба што ў мора цягаць яго не трэба.

Сённяшнія аматары халяўнага адпачынку ўжо ў бліжэйшыя дні плануюць выслаць свае фота для рэгістрацыі.

 

Здымак аўтара