Бацькоў дзяцей з інваліднасцю пракансультуюць юрысты, псіхолагі і сацыяльныя работнікі

|

Арганізатар сустрэчы – грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, якая апякуецца невылечна хворымі дзецьмі.

Гарадзенцы, што выхоўваюць дзяцей з абмежаваннямі пазнаёмяцца з дзейнасцю Офіса па правах людзей з інваліднасцю; даведаюцца пра гарантыі, правы і льготы, якія заканадаўства дае такім сем’ям.

 

Спецыялісты распавядуць пра магчымасці працаўладкавання і занятасці людзей з інваліднасцю.

Сваю працу прадставіць “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.

Заключнай часткай мерапрыемства стане дыскусія з юрыстамі, псіхолагамі і сацыяльнымі работнікамі, якія адкажуць на пытанні бацькоў дзяцей з інваліднасцю.

 

Дырэктар арганізацыі  АДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга:

 

Мы працуем  з бацькамі дзяцей-інвалідаў і хочам, каб яны атрымалі вычарпальную інфармацыю па гэтых пытаннях.

Гэта дапаможа нам выявіць праблемы, якія яны хацелі б вырашыць.

 

Хочам матываваць бацькоў на прадуктыўнае супрацоўніцтва са спецыялістамі, каб сістэма аказання дапамогі не была аднабаковай.

Пра дзяцей-інвалідаў павінны клапаціцца перадусім бацькі.

Наша задача – навучыць  іх, каб яны маглі шукаць шляхі вырашэння праблем, якія ў іх узнікаюць, а не толькі спадзявацца на дзяржаву.


Тым, хто хоча ўдзельнічаць у інфармацыйнай сустрэчы, неабходна папярэдне патэлефанаваць  +375297844887 (Вольга Шульга).

 

Здымак  http://infokam.su