Літр бярозавіка ў лясгасе можна будзе набыць за тысячу рублёў
Асноўнымі пакупнікамі традыцыйна будуць Гродзенскі кансервавы завод і Фірма “АВС”. Гэтыя прадпрыемствы чакаюць 1050 і 1200 тон соку адпаведна.
Лясгасы вобласці гатовыя забяспечыць свежым бярозавікам і ўсіх ахвотных грамадзян.
Дакладныя кошты пакуль невядомыя, але яны будуць блізкія 1000 рублёў за літр.
Пры жаданні нарыхтаваць сок можна самастойна на ўчастках, вызначаных для гэтых мэтаў лясніцтвам і выканаўшы пэўныя правілы.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў лясніцтве.
Незаконная нарыхтоўка бярозавіку караецца штрафам.
Яна можа разглядацца як пашкоджанне альбо знішчэнне дрэваў і каштаваць парушальніку ад 5 да 50 базавых велічыць прыватнай асобе і яшчэ больш – прадпрымальнікам альбо юрыдычнай асобе.
Паводле http://grodno.gov.by