Біржа арганізацыйнага развіцця ладзіць у Гродне “Дзень адкрытых дзвярэй”
Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў фармаце, які дазволіць удзельнікам пазнаёміцца з практыкамі і інавацыйнымі паслугамі ў галіне арганізацыйнага развіцця, а таксама дасць прастору для абмеркавання тэндэнцый і выклікаў развіцця рэгіянальных арганізацый Беларусі.
У праграме – прэзентацыя паслуг кансультантаў, майстар-класы і экспертныя дыскусіі.
Будзе прадстаўлена інфармацыя пра ваўчарную сістэму Біржы, якая дазваляе некамерцыйным арганізацыям Беларусі атрымліваць фінансавую падтрымку на паслугі кансультантаў.
Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў рэгіёна.
Мерапрыемства пачнецца ў 11 гадзін.
Старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і эксперт у галіне арганізацыйнага развіцця Вітаўт Руднік распавядзе, чаму неабходна інвеставаць у сваю арганізацыю.
Пасля прадстаўлення праекта Біржы арганізацыйнага развіцця і магчымасцяў, якія яна дае карыстальнікам, пачнуцца майстар-калсы для сябраў і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Кацярына Ганчарова правядзе майстар-клас па тэме “Што трэба ведаць пра PR для эфектыўнага ўзаемадзеяння з мэтавымі групамі грамадскай арганізацыі.
Упершыню прэзентацыя Біржы арганізацыйнага развіцця ў Гродне прайшла 31 студзеня.
За 2 месяцы паслугамі Біржы скарысталіся некалькі арганізацый рэгіёна.