Пра каханне і натхненне ў жыцці Элізы Ажэшкі

|

Гасцямі салона “У пані Элізы” будуць выкладчыцы Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ала Петрушкевіч і Святлана Мусіенка і аматарскі хор імя Элізы Ажэшкі.

Вядома, што пісьменніца мела двух мужоў, але літаратуразнаўцы гавораць пра 6 мужчын, якія сталі крыніцай натхнення для творчасці Элізы Ажэшкі.

Пачатак сустрэчы ў 16.30.

 

Літаратурна- музычныя салоны “У пані Элізы” ладзяцца раз у тры месяцы.

Наступная сустрэча плануецца 6 чэрвеня, на дзень народзінаў літаратаркі па новым стылі.

 

Працоўная назва – “Літаратурнае свята ў швейцарскай даліне”.

Гасцямі салона гэтым разам стануць удзельнікі літаратурных аматарскіх аб’яднанняў Гродна.