Апошні тыдзень зімы ў Гродне
У апошнія трое сутак сярэднесуткавая тэмпература паветра на Гарадзеншчыны была на 7-12 градусаў ніжэй за кліматычную норму.
Сёння апоўдні было -3,8º С. 25 сакавіка 1973 года паветра ў Гродне прагравалася да 17,8 ºС. Затое ў 1958годзе ў гэты дзень было – 11,6ºС.
У бліжэйшую ноч у Гродне будзе без ападкаў, вецер паўночны 2-7 м/с, тэмпература паветра -12…-14ºС, па вобласці да -17 ºС.
26 сакавіка днём чакаецца да 2 градусаў цяпла, пераменная воблачнасць, але ноччу – зноў -8…-13°С, месцамі да -18°С.
27 сакавіка будзе пераважна без ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца, вецер паўночны 3-8 м/с, -3…+2°С.
Уначы 28 сакавіка – апошняе пахаладанне паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”. У Гродзенскай вобласці будзе -9…-14°С, месцамі -16…-21°С.
Днём -2…-+3°С, без ападкаў.
Папярэдні прагноз абяцае 29 сакавіка кароткачасовы снег, слабую завіруху. Днём мокры снег і дождж, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -4…-9°С, днём -2…+3°С.
30 сакавіка на большай частцы Гарадзеншчыны мокры снег і дождж, месцамі туман, слабы галалёд, галалёдзіца. Уначы будзе 0…-5°С, днём -1…+4°С.
31 сакавіка месцамі моцныя ападкі ў выглядзе снегу і дажджу.
Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём 0…+5°С.
Здымак з сайта http://yashenko.ru