У Ашмянах асудзілі афрыканцаў: судовае пасяджэнне вялі на французскай мове

А сёлета ўжо трэцяга студзеня іх затрымалі пагранічнікі ў вёсцы Ганева Ашмянскага раёна.

Абвінавачаныя віну прызналі цалкам.

 

Якуб Саламон патлумачыў, што прыехаў на мяжу Беларусі і Літвы, каб забраць машыну і грошы.

Гэтыя грошы яму мусіў вярнуць чалавек, які спрабаваў дапамагчы летась перайсці мяжу.

 

Суд прызначыў ім пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы.

Асуджаны Якуб Саламон, 31-гадовы жыхар рэспублікі Кот-д’Івуар у Заходняй Афрыцы.

Серы Менса таксама жыхар Кот-д’Івуар, яму 34 гады.

 

Судовае пасяджэнне вялі на французскай мове.

Перакладчыцай на французскую мову для падсудных замежных грамадзян стала інспектар пункта пропуску “Каменны Лог” Таццяна Мамуль.

 

Здымак  http://od.vgorode.ua