“Фарбы Велікоднай радасці” ў музеі гісторыі рэлігіі
Існуе вялізная колькасць варыянтаў афармлення яек.
На выставе змешчаныя пісанкі чатырох гродзенскіх майстрых: Алены Чумрай – у тэхніцы васкавання дэкупаж, Алены Сідзякінай – у тэхніцы роспісу, Таццяны Калянкевіч – яйкі, упрыгожаныя бісерам, шклярусам у тэхніцы ткацтва і ажурнага пляцення, і Марыны Ярэмчык – у тэхніцы рэльефнай аплікацыі саломкай.
Акрамя таго, з фондаў музея ў экспазіцыю ўвойдуць распісаныя ў тэхнічы васкавання яйкі з Сапоцкіна, іконы, кнігі.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін.
У 15 гадзін майстрыхі “Гарадзенскага каларыту” правядуць для ахвотных майстар-клас па вырабе пісанак у тэхніцы дэкупаж і зладзяць выставу-продаж сваіх велікодных сувеніраў.
Здымак http://feedlol.com