Першы тыдзень красавіка ў Гродне: да +7 днём і -12 уначы
Дзённыя тэмпературы, паводле “Гроднааблгідрамету”, цяпер будуць трымацца вышэй за 0, але начныя маразы захаваюцца яшчэ надоўга.
У бліжэйшую ноч у Гродне чакаецца -2…-4ºС, днём 2 красавіка +1…+3ºС, па вобласці +1…+6ºС.
Мокры снег, воблачна з праясненнямі.
3 красавіка будзе пераважна буз ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер паўночны, паўночна-усходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, пры праясненнях да -7..-12°С, днём +2…+7°С.
4 красавіка чакаецца воблачнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі ападкі – мокры снег, дождж. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд.
Вецер усходні 6-11 м/с, днём месцамі парывы да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -4…+1, днём 0…+5°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 5 красавіка ападкі пройдуць па большай частцы тэрыторыі вобласці. Месцамі наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд.
Тэмпература паветра ўначы -2…+3°С, днём +1…+6°С.
6 красавіка – мокры снег і дождж па большай частцы тэрыторыі, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы -3…+2°С, пры праясненнях да -5°С; днём +1…+6°С.
7 красавіка месцамі пройдзе кароткачасовы мокры снег, тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, пры праясненнях да -8°С; днём +1…+6°С.