Афіцыйнае беспрацоўе на Гарадзеншчыне імкліва скарачаецца
На канец лютага ў рэгіёне было 3 тысячы афіцыйных беспрацоўных.
Гэта 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
Крыху вышэй (0,7%) узровень беспрацоўя ў Ваўкавыскім, Лідскім, Свіслацкім, Шчучынскім раёнах і самім Гродне.
Жанчыны складаюць 41,4% ад агульнай колькасці беспрацоўных.
За першыя 2 месяцы 2013 года на ўлік пастаўлена 5100 чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні.
3800 з іх прызнаныя беспрацоўнымі.
На адну заяўленую вакансію месяц таму ўмоўна даводзілася 0,5 беспрацоўных.
75,8% вакансій прызначаныя для працаўладкавання працоўных.
Сярэдні памер выплат на аднаго беспрацоўнага ў лютым складаў 166 тысяч 400 рублёў – 17,5% ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://www.yablonovskiy.ru