Гродна наведае прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый

|

У Гродне 6 красавіка сп. Ратыя выступіць з дакладам у Гродзенскім аграрным універсітэце, дзе распавядзе пра  сучасны стан, праблемы і перспектывы сусветнага пчалярства, адкажа на пытанні спецыялістаў і аматараў.

 

Пасля афіцыйнай часткі праграмы госць наведае музей пчалярства і накіруецца ў раён Парэчча, дзе “Мядовы шлях” у гэты дзень адкрые вытворчасць.

 

Паводле дырэктаркі ААТ “Мядовы шлях” Вольгі Гаўрылік, пакуль прадпрыемства будзе толькі фасаваць мёд, але ў перспектыве наладзіць выраб харчовых прадуктаў на базе прадуктаў пчалярства.

 

Здымак http://bal-ara.kz