“Алімпія” другі раз запар перамагла “Цмокаў”

|

Другая гульня серыі, якая праходзіла 7 красавіка ў гарадзенскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, доўгі час праходзіла пад дыктоўку суперніц. Сталічныя “Цмокі” імкнуліся з усіх сілаў узяць рэванш за суботнюю паразу.

 

Наперад “Алімпіі” ўдалося выйсці толькі ў апошняй чвэрці гульні, якая і вырашыла лёс сустрэчы (84-79).

 

Самымі выніковымі ў складзе гарадзенак сталі Надзея Дрозд (23 ачкі) і Марыя Папова (21 ачко).

 

Трэцяя, і, калі спатрэбіцца, чацьвёртая гульні фінальнай серыі адбудуцца ў Мінску. У выпадку, калі пасля гэтых гульняў лік у серыі будзе 2-2, то рашаючая сустрэча каманд пройдзе ў Гродне.

 

Такім чынам, услед за хакейным “Нёманам” золата чэмпіянату Беларусі маюць добры шанс прывезці ў Гродна і нашыя баскетбалісткі.

 

Кампанію ім могуць скласці і дзяўчаты з валейбольнага “Нёмана”. У фінальнай серыі каманда гуляе з тытулаваным баранавіцкім “Атлантам”. Лік у серыі пасля двух сустрэч у Баранавічах 1-1. Цяпер суперніцы пераедуць гуляць у Гродна.

 

Фота: bbf.by/