Ашмянская мытня затрымала 15 тысяч бутэлек армянскага віна
Праверку правёў Смаргонскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці сумесна з Ашмянскай мытняй.
У выніку арыштавана больш за 15 тысяч бутэлек віна па 0,75 літра на суму 614 мільёнаў рублёў.
Груз перавозіўся на аўтамашыне “Вольва” з Ерэвану ў Вільню.
За падобнае парушэнне прадугледжваецца канфіскацыя тавару і штраф ад 4 тысяч да 5 тысяч базавых велічынь.
Матэрыялы перададзеныя ў суд Смаргонскага раёна.
Раней Смаргонскі міжрайаддзел фінансавых расследаванняў затрымаў партыю лікёра-гарэлачных вырабаў у колькасці 13800 бутэлек на суму 463 мільёны рублёў. Тады ўвесь алкаголь быў канфіскаваны на карысць дзяржавы.
Паводле http://www.tut.by
Здымак http://chess-news.ru