З зімы ў лета: у Гродне ў пятніцу да +16
9 красавіка будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, вецер няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра +3…+5ºС.
10 красавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы мокры снег з пераходам на дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём +4…+9°С.
11 красавіка месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, туман, вецер паўднёва-усходні. Уначы -2…+3°С, днём +6…+11°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 12 красавіка на большай частцы Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра 0…+5°С уначы, днём +8…+13°С, па паўднёвай частцы да +16°С.
13 красавіка характар надвор’я не зменіцца, уначы пацяплее да +2…+7°С, днём +8…+13°С, па поўдні да +15°С.
14 красавіка месцамі дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, днём +6…+11°С.
Здымак http://image.zn.ua