Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый наведаў Гродна

|

У Гродне прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый сустрэўся з адміністрацыяй Аграрнага ўніверсітэта, спецыялістамі і пчалярамі, якім распавёў пра перспектывы пчалярства ў свеце.

 

Паводле спадара Ратыя, кожны рубель, які пчала прыносіць пчаляру, дае 15 рублёў фермерам, што жывуць у радыюсе 3 км ад пасекі: 35% садавіны і гародніны без пчол знікнуць.

Спажыванне мёду з году ў год па ўсім свеце расце, а пчала прызнаная важным агентам у фармаванні біяразнастацнасці.

 

Сярод праблем, якія яднаюць пчаляроў усяго свету, – анамальная смяротнасць пчол з-за новага пакалення пестыцыдаў, фальсіфікацыя мёду кітайскімі вытворцамі, павелічэнне выдаткаў на ўтрыманне пасек і памяншэнне колькасці моладзі сярод пчаляроў.

 

Спадар Ратыя наведаў пасеку кампаніі “Мядовы шлях” у Гродзенскім раёне і даў пчалярам каштоўныя парады на месцы.

 

 

У завяршэнні візіту прэзідэнт паўдзельнічаў у адкрыцці новага прадпрыемства “Мядовага шляху” ў Парэччы, якое распачало выраб натуральнага мёду ў лютым 2013 года.

 

Міжнародная федэрацыя пчалярскіх асацыяцый яднае пчаляроў 75 краін, мае 8 навуковых камісій па пытаннях пчалярства і 12 працоўных груп.

Беларусь стала 122 краінай, якую наведаў яе прэзідэнт спадар Ратыя.

 

Здымкі Ж. Ратыі