Чайкі атакавалі Гродна
Чаму так адбываецца, патлумачыў дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Яўген Сліж:
– У звычайны час чайкі могуць харчавацца рыбай, у тым ліку і мёртвай, а таксама лічынкамі і насякомымі.
Часта можна бачыць гэтых птушак за трактарамі, якія працуюць на сяўбе. А з-за таго, што сяўба яшчэ не пачалася – на палях ляжыць снег, чайкі пачынаюць шукаць нетрадыцыйныя месцы кармлення.
align=”” alt=”Image 29711″ >
Насельніцтва пачало актыўна падкармліваць птушак. Ці можна гэта рабіць?
– Лепш чаек не падкармліваць.
Яны як і вароны ядуць практычна ўсё, могуць паляцець на сметніцу і там знайсці ежу.
Акрамя таго, зараз не такія маразы, каб птушкам пагражала галодная смерць.
Але калі мы будзем актыўна падкармліваць, птушкі застануцца ў горадзе. Акрамя таго, птушак увогуле нельга карміць чорным хлебам – толькі батонам.
Фота: BelTA/Leonid Shcheglov