“Год беражлівасці”: Як вызначыць памер абутку і зрабіць яго непрамакаемым?

|

Дзеля вызначэння адпаведнага памеру абутку трэба памераць даўжыню ступні. Атрыманую лічбу падзяліць напалову і дадаць да атрыманай даўжыні. Вынік і ёсць правільным памерам вашага абутку!

 

align=”left” alt=”год беражлівасці” >Прыклад: даўжыня ступні 26 сантыметраў, 26 : 2 = 13; 26 + 13 = 39; адпаведна памер абутку – 39.

 

Абутак будзе даўжэй зношвацца, калі набываць на 3-4 памеры большы!

 

А каб зрабіць абутак непрамакаемым, трэба яго насыціць зверху парафінам. Дзеля гэтага дробныя кавалачкі парафіну апускаюць у бутэльку з бензінам і збоўтваюць да поўнага растварэння, пасля чаго валасяным пэндзлем альбо мяккай шчоткай раствор наносяць на скуру. Пасля прасушкі (на адкрытым паветры, як мага далей ад агню) трэба паўтарыць прамазку швоў.