Гродзенскі школьнік пацярпеў ад інтэрнэт-махляра “Васі Дурава”
Дзеля гэтага неабходна было проста адказаць на SMS-ку.
Пацярпелы пазнаёміўся з карыстальнікам пад нікам “Вася Дураў” праз інтэрнэт, некаторы час перапісваўся з ім.
Заваяваўшы давер непаўналетняга, махляр прапанаваў яму дапамагчы павысіць рэйтынг на сайце.
Хлопец паведаміў свой нумар тэлефона, а пасля адказаў “так” на SMS ад “дабрадзея”.
Небяспечнае SMS-паведамленне было адпраўлена з нумара “5555”.
Пасля гэтага з баланса рахунка спісаліся каля 400 тысяч рублёў.
Да таго ж махляр спрабаваў даведацца нумары тэлефонаў бацькоў сваёй ахвяры.
Следчы камітэт папарэджвае гарадзенцаў пра новы від інтэрнэт-махлярства і заклікае быць пільнымі з незнаёмымі людзьмі.
Паводле http://uvd.grodno.by