“Тыдзень лесу”: дрэва ў ваколіцах Гродна можа пасадзіць кожны
З-за позняй вясны мерапрымствы “Тыдня” пачнуцца на Гарадзеншчыне пасля 16 красавіка.
Арганізатары акцыі забяспечаць усіх памочнікаў інвентаром і саджанцамі дрэваў, вызначаць месца пасадак, толькі прыехаць на месца давядзецца самастойна.
Усю інфармацыю валанцёрам раім удакладняць у ляснічых:
Аўгустоўскае лясніцтва – 99-23-60
Гродзенскае – 96-60-09
Гожскае – 93-72-49
Індурскае – 96-29-15
Нёманскае – 52-45-10
Сапоцкінскае – 99-23-36; 99-25-04
Паводле намесніка дырэктара Гродзенскага лясгасу па ідэалагічнай працы Уладзіміра Гарохава, мэта акцыі – прыцягнуць увагу людзей да праблем лесу, каб яны зразумелі, што значыць пасадзіць дрэва.
Сёлета Гродзенскі лясгас павінны пасадзіць 140 га лесу на месцы вырубленых дрэваў. Толькі праз 20-30 гадоў гэтыя пасадкі можна будзе назваць лесам.
Здымак http://www.budakosh.by