Найтсіці: трэнінг перад вялікай гульнёй
Здавалася, што можа быць цікавага ў некалькіх пабудовах на праспекце Янкі Купалы, якія прызначаныя пад знос?
Аднак два гарадзецы, Мікалай і Максім, здолелі размясціць разнастаныя шыфры так, што адзнакаю за гульню ад удзельнікаў стала амаль 10-ка па 10-бальнай сістэме.
“Адзін узровень, дзе была вялікая колькасць шыфраў, прыйшлося пераносіць за паўгадзіны перад самой гульнёй, – расказвае Мікалай napTu3aH, – мы прыехалі праверыць і аказалася, што яго проста знеслі!
На адным з будынкам былі знесены гаўбцы, уваходы ў будынак, там таксама прыйшлося перанесці коды.”
Некалькі гадзін перабегаў, а не пераездаў, як звычайна, і вось доўгачаканы фініш на беразе Нёмана. Першым прыбягае невялічкі хлопец Сяргей, які грае ў праекце Nightcity ўжо больш за 5 год.
“Як удалося перамагчы?” – пытаюся ў пераможцы.
“Досвед і вялікае жаданне”, – кажа Сяргей.
“Было вельмі мокра. Раніцай, паглядзеўшы свае штаны і чаравікі, я адчуў, як пабольваюць мышцы і мне прыгадаліся старыя добрыя “вышкі” (гульні вышэйшай лігі, дзе задзейнічаны вялізныя аб’екты і гульня можа працягвацца амаль суткі – рэд.)” – кажа адзін з удзельнікаў Яўген.
Наперадзе гульцоў з Гродна чакае вялікае выпрабаванне – гульня “Заходні Рубеж”
Здымкі аўтара