Гродзенскі лясгас распачаў продаж бярозавага соку
Трохлітровы слоік кансерваванага бярозвага соку ў гарадзенскіх крамах каштуе каля 27 тысяч.
Сёлета сок насельніцтву прадаюць Індурскае лясніцтва (14-ты кіламетр дарогі Гродна-Індура), Гродзенскае (лес каля вёскі Багушоўка) і філіял у Гродне (вул.Фестывальная, 16).
Намеснік дырэктара Гродзенскага лясгасу Уладзімір Гарохаў раіць перад тым, як ехаць за бярозавікам, патэлефанаваць у лясніцтва: Індурскае – 41 71 56, Гродзенскае – 96 60 09, 41 71 56.
Сёлета вясна вельмі спазнілася, таму сок пайшоў толькі на гэтым тыдні, а праз тыдзень можа ўжо скончыцца.
У Гродзенскім філіяле лясгасу ўчора і сёння ў чарзе на закуп бярозавіка стаялі як мінімум па 15 машын.
Мала хто бярэ меньш за 50 літраў, а нярэдка па 100 – 150.
Чэргі займаюць з 8 гадзін раніцы, а пасля 15-ці прыязджаць бессэнсоўна – бярозавіку не хопіць.
Продаж не спыняецца і ў суботу.
У гэтым годзе лясгас плануе нарыхтаваць 520 тон бярозавага соку.
Гэтая працэдура безумоўна шкодзіць дрэвам, таму ў падсочку ідуць старыя дрэвы, якія на наступны год будуць высякацца.
Звычайна высякаюцца бярозы, што дасягнулі ўзросту 50-70 гадоў, а на іх месцы на наступны год высаджваюцца новыя дрэвы.
Самастойная здабыча бярозавіку ў лясах забароненая і караецца штрафам.
Здымак http://dengi.onliner.by