Італьянскія інвестары падрыхтавалі праект будаўніцтва Нёманскай ГЭС
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Юры Лукашэвіч.
Аб’ём інвестыцый, паводле папярэдніх падлікаў, не меньш за 110 мільёнаў еўра.
Дзеля гэтага ў Беларусь прыехалі кіраўнік інвестыцыйнай кампаніі Finest Эрос Гой, дырэктар кампаніі PVBGroup Пламен Дылкаў, старшыня назіральнай рады ENERGYT.I. EST Антонаі Сарбара. З беларускага боку ў мерапрыемстве паўдзельнічаюць кіраўнікі Мінэнерга, Гродзенскага аблвыканкама і зацікаўленых структур.
У снежні мінулага году інвестдамову на будаўніцтва Нямноўскай ГЭС прапанавала Беларусі турэцкая кампанія.
Тады заяўлялася, што свае праекты рыхтуюць таксама кампаніі з Расіі, Чэхіі, Кітая.
Раней дырэктар PVBGroup Пламен Дылкаў казаў пра намер пабудаваць у Беларусі некалькі гідраэлектрастанцый на Дняпры, Заходняй Дзвіне і Нёмане.
Па разліках спецыялістаў кампаніі на такіх водных артэрыях можна атрымліваць да 1000 МВт электраэнергіі.
На сёння кампанія рэалізуе каля 30 праектаў у галіне энергетыкі – 14 у Балгарыі, 7 у Румыніі, 7 у Італіі.
Інвестараў чакаюць праекты па будаўніцтве пяці беларускіх ГЭС: Нямноўскай, Аршанскай, Шклоўскай, Магілёўскай і Рэчыцкай.
Паводле дзяржаўнай праграмы будаўніцтва, у 2011-2015 гадах у Беларусі павінны быць уведзены ў эксплуатацыю 33 ГЭС агульнай магутнасцю 102,1 МВт. Сёлета запрацавала Гродзенская ГЭС.
Калі ўсе планы здзейсняцца, беларускія гідраэлектрастанцыі будуць выпрацоўваць 805,5 млн.кВт/г.
На сёння ў Беларусі працуе 41 ГЭС агульнай магутнасцю 16,1 МВт – каля 3% ад патэнцыялу.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://be.wikipedia.org