“Вясёлы заапарк”: вяснавае свята ў гродзенскім звярынцы

|

У гэты дзень з 10 да 15 гадзін будзе працаваць майстэрня “Падары дом птушкам” па вырабе штучных гнёздаў для птушак (соваў і сокала-пустэльгі), хатак для дробных вераб’іных.


Феерычнае шоў на “Свяце чырвонага носу” рыхтуюць для гарадзенцаў клоўны з Італіі.

У праграме: маляванне на шырме, размалёўванне дзіцячых твараў, выраб упрыгожванняў з макаронаў, фокусы, танцы і гульні з клоўнамі, вясёлае жангліраванне, шоў мыльных бурбалак, фігуры з паветраных шарыкаў, спаборніцтвы папяровых самалёцікаў…


З 11 да 12.30 перад наведнікамі заапарку выступяць дзіцячыя калектывы Ленінскага раёна, з 12.45 да 14.15 – Кастрычніцкага.


Паўдзельнічаць у святочнай праграме можна, аплаціўшы ўваходны білет у заапарк: дарослыя – 20 тысяч, пенсіянеры – 15 тысяч, дзеці – 10 тысяч.


Здымак http://www.grodnozoo.by