У Ваўкавыскім раёне вылічылі і звольнілі жанчыну, якая паскардзілася Сямёну Шапіру падчас «жывой лініі»

|

Несанкцыянаванае пахаванне, а папросту – звалка трупаў была зробленая паспешліва, у вушах засталіся чыпы, якімі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў пазначаюць свой статак.

Наяўнасць пазнак і блізкасць размяшчэння дазваляюць зрабіць здагадку, што трупы жывёл былі вывезены з фермы Львоўка.

 

27 Сакавіка volkovysk.by пісаў пра тое, што на «жывую лінію» Гродзенскага губернатара Сямёна Шапіра паступіў сігнал ад жыхаркі Ваўкавыскага раёна, якая распавяла пра тое, што на іх прадпрыемстве пачаўся вялікі мор жывёлы, які спісваецца на работнікаў.

Гаварылася, што адбываецца гэта ўсё на жывёлагадоўчай ферме Львоўка.

 

З вобласці ў Ваўкавыскі раён была накіраваная камісія, якая не змагла пацвердзіць факты, названыя ў звароце.

 

Як стала сёння вядома, жанчына, што паведаміла аб моры жывёлы, пазбавілася свайго працоўнага месца.

Як паведаміла крыніца ў раённым кіраўніцтве, яе пазналі па голасе.

Інфармацыю, якую яна паведаміла, прызналі непраўдзівай.