Невясёлая статыстыка да Дня абароны дзяцей

|

Яшчэ каля тысячы непаўналетніх жывуць у сацыяльных прытулках.

1700 дзяцей выхоўваюцца прыёмнымі бацькамі і апекунамі.

Толькі 562 дзіцяці за апошнія дзесяць год знайшлі новых бацькоў праз усынаўленне. За першыя тры месяцы сёлета на Гродзеншчыне аформлена ўсынаўленне дзевятнаццаці малых, і спецыялісты лічаць гэта вельмі добрым паказчыкам.

Яшчэ 1287 дзяцей чакаюць усынаўлення, і толькі 5 сямей у вобласці на дадзены момант сабралі ўсе неабходныя дакументы і гатовы прыняць дзіця.

За чатыры месяцы гэтага года сіротамі (у тым ліку пры жывых бацьках) у Гродзенскай вобласці прызнаны яшчэ 76 дзяцей.

Паводле матэрыялаў БелТА