У галерэі “У Майстра” можна адчуць “глыбіню нябёс” кітайскага жывапісу
Марыне 36 гадоў і толькі зараз яна заканчвае акадэмію мастацтваў. Цягам двух год на яе рахунку ўжо дзясятка персанальных выстаў – выстава “У Майстра” юбілейная. Марына спрабуе сябе ў кітайскай тэхніцы гохуа, дзе неад’емнай умовай ёсць выкарыстанне аўтэнтычных матэрыялаў – пэндзля, паперы і атраманту.
Выстава “Глыбіня нябёс” прысвечаная ўлюбёным для мастачкі анімалістычным сюжэтам з коньмі.