У СВЕТЛУЮ БУДУЧЫНЮ ПРАЗ ЛПП

|

На працягу лютага спецыяльна створаныя рэйдавыя групы возьмуць пад кантроль праблемныя сем’і, кватэры групы рызыкі, асацыяльных асобаў. Падлічаць і паставяць на ўлік сямейных скандалістаў, хранічных алкаголікаў і наркаманаў, раней асуджаных і непаўналетніх, якія здзяйснялі злачынствы. Па статыстыцы палова цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на Гродзеншчыне робіцца нападпітку. Таму адным з дзейсных сродкаў барацьбы з побытавымі злачынствамі супрацоўнікі міліцыі лічаць накіраванне хранічных алкаголікаў у лячэбна-прафілактычныя прафілакторыі. За мінулы месяц 104 жыхары Гродзеншчыны былі накіраваны на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Кожная пятая з іх – жанчына. Кася КРОТ