Беларусь-Андора: білеты на матч расхапалі за гадзіну
Яшчэ каля 3500 білетаў па папярэдніх заяўках прададзены гродзенскім прадпрыемствам і арганізацыям.
Астатнім гродзенскім аматарам футбола давядзецца глядзець гульню па тэлевізары: БТ запланавала прамую трансляцыю.
Гродзенская міліцыя таксама рыхтуецца да матча. На стадыёне падчас гульні будзе дзяжурыць каля 300 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а на ўваходзе на стадыён будзе працаваць рамачны металадэтэктар.