Увага! “Чыстае паветра”!
На працягу трох дзён супрацоўнікі гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з падраздзяленнямі ДАІ будуць правяраць утрыманне вокісу вугляроду (СО) і вуглевадародаў у адпрацаваных газах машых.
Асноўная мэта акцыі – зніжэнне забруджвання паветра небяспечнымі рэчывамі і выяўленне небяспечнай тэхнікі.
Уладальнікам транспартных сродкаў, у якіх утрыманне шкодных рэчываў у адпрацаваных газах перавышае норму, пагражае адміністратыўная адказнасць альбо штраф да 175 тысяч рублёў.
Індывідуальныя прадпрымальнікі альбо юрыдычныя асобы, якія пасля рамонту альбо тэхнічнага абслугоўвання выпусцілі на дарогу транспартны сродак з недапушчальным узроўнем забруджвання атмасферы, рызыкуюць заплаціць штраф да 1 750 000 (ІП) альбо да 7 000 000 (юрыдычныя асобы) беларускіх рублёў.