“Гродна-93” саступіў сталічным “Цмокам”

|

Сталічная каманда з’яўляецца самым заможным беларускім клубам, якая мае багаты каляндар міжнародных спаборніцтваў, магчымасць запрашаць моцных іншаземных гульцоў з ЗША, Літвы, Балканскіх краінаў.

 

 

Сёлета “Цмокі” рашэннем баскетбольнай федэрацыі краіны былі вызвалены ад удзелу ў асноўнай стадыі чэмпіянату краіны. Сталічныя баскетбалісты распачалі барацьбу за медалі адразу з фінальнай стадыі турніра.

 

“Гродна-93” на шляху да фінала спачатку ўпэўнена перамог у рэгулярным чэмпіянаце, а затым ў паўфінале без вялікіх праблем адолеў гомельскі “Сож”.

 

Галоўны трэнер гарадзенцаў Андрэй Васілеўка настройвае сваю каманду

 

Фінальная серыя будзе доўжыцца да трох перамогаў адной з каманд.

 

Наступная сустрэча адбудзецца 10 траўня зноў у Мінску, а затым каманды пераедуць у Гродна.

 

У фінале чэмпіянатаў краіны гэтыя каманды сустракаюцца чацьвёрты раз запар. У трох папярэдніх серыях нязменна перамагалі “Цмокі”.

 

Мяркуючы па выніку першай сёлетняй фінальнай сустрэчы, і гэтым разам перамога ў чэмпіянаце застанецца за сталічнай камандай.

 

9 траўня. “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” 99-75

 

Фота: www.bbf.by/