Цыгарэты ў крэдыт

|

Ільготны крэдыт на тры гады пад 7% гадавых “Неману” прадаставіў нямецкі Ландэсбанк.

З яго дапамогай прадпрыемства набыло ўнікальнае нямецкае абсталяванне для вытворчасці і ўпакоўкі цыгарэт фірм “Хаўні” і “Фоке”.

Новая тэхналагічная лінія дазваляе выпускать 10 тысяч цыгарэт штохвіліну. Яна вырабляе цыгарэты “Мінск” і “Фест” 24 гадзіны ў суткі.

Да канца года табачная фабрыка “Неман” плануе выпусціць 13,4 міліярда цыгарэт.

На фота: абсталяванне для вытворчасці цыгарэт нямецкай фірмы “Хаўні”.