Цягам тыдня трагічна загінулі 9 жыхароў Гродзенскай вобласці

|

Прычыны здарэння высвятляюцца.

У ім загінулі два лідчука – пасажыры вінаватага ў сутыкненні легкавога аўтамабіля.

Абодва кіроўцы знаходзяцца ў цяжкім стане.

 

У ноч на 16 траўня разам з дачным домам у садовым таварыстве “Вікторыя” (Гродзенскі раён) згарэў чалавек.

Суседзі заўважылі пажар, калі дом ужо палаў як свечка, і да прыезду выратавальнікаў дах і сцены абрынуліся.


align=”” alt=”Image 30579″ >

Пад згарэлымі канструкцыямі пажарныя знайшлі фрагменты цела чалавека.

Дача належыла 63-гадовай жыхарцы Гродна.

 

У ноч на 11 траўня гарэла кватэра на 5-ым паверсе жылога дома ў Лідзе.

Выратавальнікі эвакуіравалі суседзяў, а ў ахопленай полымем кватэры знайшлі загінулага 65-гадовага гаспадара і яго 36-гадовага сына.


Напярэдадні суседні бачылі абодвух загінулых нецвярозымі.

 

 

9 траўня ў вадаёме на вуліцы Лапенкаўскай у Гродне патанула дзіця.

Тры сябра ва ўзросце 8-10 гадоў змайстравалі з дошак і фанеры плыт  і вырашылі выпрабаваць яго ў вадзе.

Бавячыся, дзеці расхісталі плыт, і два хлопчыкі зваліліся ў ваду ў 10 метрах ад берагу.

Малодшы з іх патануў.


Глыбіня вадаёму ў гэтым месцы не перавышала 1,6 метра.

 

12 траўня трагедыя здарылася ў вадаёме эксперыментальнай базы “Пагародна”, у \кім купацца забаронена.

Забарону парушылі хлопчыкі 7 і 9 гадоў і пачалі тануць.

Навучэнец лідскага коледжа паспеў выцягнуць з вады аднаго з іх (дзіця трапіла ў рэанімацыю), другога выратаваць не атрымалася.

 

У тыя ж выходныя ў штучным вадаёме ў Смаргоні патануў мужчына 1986 года нараджэння, а  жанчына 1967 года нараджэння – у вадаёме ў Краснавельскім.

 

Паводлеhttp://gaigrodno.by , http://mchs.gov.by