Немагчымае немагчыма

|

У трэцяй сустрэчы фінальнай серыі, якая праходзіла 17 траўня ў Гродне, гарадзенцам патрэбная была толькі перамога, бо ў адваротным выпадку залатыя медалі атрымалі б госці, якія выйгралі двойчы ў Мінску.

 

Цуда, аднак, не здарылася. Перавага гасцей не была такой пераканаўчай, як у першых двух матчах серыі, але дастатковай для таго, каб у чацьвёрты раз запар перамагчы гарадзенцаў у фінальных серыях чэмпіянатаў краіны.

 

17 траўня. “Гродна-93” – “Цмокі-Мінск” 66-74.

 

На здымку: сталічныя баскетбалісты святкуюць перамогу.

 

Фота bbf.by