Парушальнік хаваўся на рапсавым полі
Вясковец ехаў на “Жыгулях” у краму. У вёсцы Варняны супрацоўнік ДАІ загадаў яму спыніцца.
Кіроўца зрабіў выгляд, што збіраецца падпарадкавацца, але замест гэтага павялічыў хуткасць.
Сірэну і праблісковыя маячкі ён праігнараваў, ледзьве не збіў дзяўчынку на ровары.
Ужо за вёскай інспектар міліцыі пасля папяраджальнага стрэлу некалькі разоў стрэліў па колах парушальніка. Той збочыў у рапсавае поле і, кінуўшы машыну, схаваўся.
Затрымаць парушальніка дапамог службовы сабака памежнай службы, куды звярнуліся па дапамогу.
Высветлілася, што правоў кіроўцы вясковец не мае, страхоўкі таксама, аўтамабіль не праходзіў тэхагляд.
Усяго на парушальніка склалі 8 пратаколаў.
За апошнія 5 дзён супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго другі раз.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак http://natureworld.ru