Гарачыня адступае
У бліжэйшыя суткі на Гарадзеншчыне захаваецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў ў Гродне, месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы па вобласці.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +11…+13ºС, днём +20…+22ºС, па вобласці да +25ºС.
22 траўня чакаецца пераменная воблачнасць, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер пры навальніцах будзе ўзмацняцца да 14 м/с.
Уначы +7…+12°С, днём +18…+23°С.
23 траўня характар надвор’я не зменіцца, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Уначы +7…+12°С, днём +17…+22°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў 24 і 25 траўня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці дажджы, месцамі моцныя, з навальніцамі.
Тэмпература паветра ўначы +9…+14°С, днём +15…+20°С.
26 траўня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы +6…+11°С, днём +16…+21°С.
Здымак http://www.stihi.ru